Наша місія — захоўваць скарбы роднай зямлі
Міхаіл Паўлавіч Дрынеўскі
«Народная песня — наша духоўная гісторыя, наша святыня. Наш корань. З вуснаў у вусны, ад сэрца да сэрца, праз многія сотні гадоў прыйшло ў сённяшні дзень гэта дзіва. Наша мэта — збіраць разам усё лепшае, што ёсць у скарбніцы беларускай нацыянальнай музычнай культуры, і даць яму новае сцэнічнае жыццё. Бо музычнае мастацтва валодае велізарнай сілай уздзеяння. Яно прыносіць людзям радасць, абуджае ў іх пачуццё прыгожага. Любіце добрую песню, добрую музыку — яна сапраўдны сябар чалавека. Яна робіць яго дабрэй, чысцей, справядлівей...»
Гісторыя хору
Нацыянальны акадэмічны народны хор Рэспублікі Беларусь імя Г.І. Цітовіча - адзін з вядучых калектываў Беларусі, які мае 70-гадовую гісторыю. Дзяржаўны народны хор БССР быў створаны ў 1952 годзе (з 1959 па 1963 гады насіў назву Дзяржаўнага народнага ансамбля песні і танца БССР). Заснавальнік хору - выдатны дзеяч нацыянальнай музычнай культуры Генадзь Іванавіч Цітовіч - фалькларыст, этнограф, Народны артыст СССР, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР. Ужо на ранніх этапах станаўлення калектыву крытыкамі, гледачамі і слухачамі адзначалася высокае выканальніцкае майстэрства хору, навізна і самабытнасць яго рэпертуару.
Творчы склад
Падзеі