Аркестровая група
Беларуская музыка – гэта асаблівы від мастацтва, які ўяўляе сабой эсэнцыю самабытнасці і нацыянальнага каларыту беларускага народа. Гісторыя беларускага нацыянальнага музычнага мастацтва бярэ свой пачатак яшчэ з часоў існавання такой народнасці, як усходнія славяне.
Каханне, радасць, смутак, нуда - беларуская інструментальная музыка з'яўляецца індыкатарам душэўнага стану народа. Яна ўяўляе сабой нешта большае, чым проста гарманічнае спалучэнне інструментаў ці галасоў. Яна нясе ў сабе пачуцці, перажыванні, эмоцыі. Музыка здольна дарыць сілы і надзею. Галоўная асаблівасць беларускай інструментальнай музыкі - разнастайнасць фальклорных матываў, у тым ліку шырока выкарыстаных прафесійнымі беларускімі кампазітарамі ва ўсе часы. Менавіта яны суправаджалі людзей у перыяд усяго іх жыцця, і толькі яны здольныя перадаць усю існасць беларускага народа.
Як і ў любога народа, у беларусаў ёсць шэраг яскрава выражаных нацыянальных інструментаў, сярод якіх дуда, жалейка, гудок, ліра, скрыпка і цымбалы. Ну і вядома ж вялікай папулярнасцю ў беларускіх дамах дзякуючы сваім шырокім магчымасцям карыстаюцца любыя разнавіднасці гармонікаў. У аркестравай групе нашага калектыву прадстаўлены практычна ўсе беларускія нацыянальныя інструменты, як сапраўды гістарычныя, так і створаныя сучаснымі майстрамі Беларусі.
Музычнае мастацтва Беларусі імкнецца захаваць нацыянальныя музычныя традыцыі, адначасова развіваючы папулярныя ў свеце стылі і накірункі. І менавіта такое спалучэнне спрадвечнай беларускай музыкі ў арыгінальных апрацоўках з сучаснымі кампазітарскімі творамі беларускіх аўтараў нашаму слухачу з вяликим задавальненнем прадстаўляе аркестравая група Нацыянальнага акадэмічнага народнага хору Рэспублікі Беларусь імя Г.І.Цытовіча.