Нацыянальны акадэмічны
народны хор
Рэспублікі Беларусь
імя Г. І. Цітовіча

Наша місія — захоўваць скарбы роднай зямлі

Фото

Міхаіл Паўлавіч Дрынеўскі

«Народная песня — наша духоўная гісторыя, наша святыня. Наш корань. З вуснаў у вусны, ад сэрца да сэрца, праз многія сотні гадоў прыйшло ў сённяшні дзень гэта дзіва. Наша мэта — збіраць разам усё лепшае, што ёсць у скарбніцы беларускай нацыянальнай музычнай культуры, і даць яму новае сцэнічнае жыццё. Бо музычнае мастацтва валодае велізарнай сілай уздзеяння. Яно прыносіць людзям радасць, абуджае ў іх пачуццё прыгожага. Любіце добрую песню, добрую музыку — яна сапраўдны сябар чалавека. Яна робіць яго дабрэй, чысцей, справядлівей...»

Гісторыя хору

Нацыянальны акадэмічны народны хор Рэспублікі Беларусь імя Г.І. Цітовіча - адзін з вядучых калектываў Беларусі, які мае 70-гадовую гісторыю. Дзяржаўны народны хор БССР быў створаны ў 1952 годзе (з 1959 па 1963 гады насіў назву Дзяржаўнага народнага ансамбля песні і танца БССР). Заснавальнік хору - выдатны дзеяч нацыянальнай музычнай культуры Генадзь Іванавіч Цітовіч - фалькларыст, этнограф, Народны артыст СССР, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР. Ужо на ранніх этапах станаўлення калектыву крытыкамі, гледачамі і слухачамі адзначалася высокае выканальніцкае майстэрства хору, навізна і самабытнасць яго рэпертуару.

Творчы склад

Крыловіч Валянціна Міхайлаўна

Крыловіч
Валянціна Міхайлаўна

Народная артыстка Беларусі. Артыстка хору

Гарыновіч Галіна Сяргееўна

Гарыновіч
Галіна Сяргееўна

Уладальнік медаля Ф. Скарыны. Балетмайстар

Міналькін Вячаслаў Віктаравіч

Міналькін
Вячаслаў Віктаравіч

Уладальнік медаля Ф. Скарыны. Артыст хору

Базарэвіч Наталля Віктараўна

Базарэвіч
Наталля Віктараўна

Уладальнік медаля Ф. Скарыны. Артыстка хору

Снітко Аляксандр Васільевіч

Снітко
Аляксандр Васільевіч

Уладальнік медаля Ф. Скарыны. Артыст хору

Мачаліна Вікторыя Віктараўна

Мачаліна
Вікторыя Віктараўна

Уладальнік медаля Ф.Скарыны. Артыстка хору

Шыкавец Віктар Уладзіміравіч

Шыкавец
Віктар Уладзіміравіч

Уладальнік медаля Ф. Скарыны. Хормайстар

Падзеі

5 мая ў рамках фестывалю "З сэрца Расіі" на сцэне Варонежскага дзяржаўнага тэатра оперы і балета выступіў Нацыянальны акадэмічны народны хор Рэспублікі Беларусь ім. Г.І.Цітовіча

16.05.23

5 мая ў рамках фестывалю "З сэрца Расіі" на сцэне Варонежскага дзяржаўнага тэатра оперы і…

5 мая ў рамках фестывалю "З сэрца Расіі" на сцэне Варонежскага дзяржаўнага тэатра оперы і балета выступіў Нацыянальны акадэмічны народны хор Рэспублікі Беларусь ім. Г.І.Цітовіча

Люты багаты на значныя падзеі для нашага калектыва

24.02.23

12 лютага адзначыў бы сваё 82-годдзе Народны артыст Беларусі, уладальнік Прэміі Прэзідэнта "За духоўнае адраджэнне",…

Люты багаты на значныя падзеі для нашага калектыва